Стартаваў продаж білетаў на фестываль "Славянскі базар у Віцебску".

22 февраля 2019

Сёння стартуе продаж білетаў на XXVIII  Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Першымі даступныя квіткі на частку праектаў у Летнім амфітэатры, а таксама на шоу, якія пройдуць на лёдзе віцебскага Палаца спорту. Тры дні білеты на відовішчныя шоу будуць прадаваць толькі касы абласнога цэнтра. Пасля чаго праз інтэрнэт іх змогуць купіць прыхільнікі "Славянcкого базара" па ўсім свеце. Выступіць у Віцебску рыхтуюцца і маладыя артысты - у розных краінах працягваюцца адборы на музычныя конкурсы.

 

У сузор'і фестывалю - Валерый Лявонцьеў, Надзея Кадышава, Аляксандр Панаётаў, "Кіпелаў". Насычанымі абяцаюць быць тэатральныя і выставачныя праекты.