Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на дзіцячае "Еўрабачанне-2019"

15 июля 2019

Да праслухоўвання дапускаюцца  прэтэндэнты ад 9-ці да 14-ці гадоў.  Грамадзяне Беларусі альбо іншаземцы, якія пражываюць на тэрыторыі краіны не менш за 2,5 года.  У адборы можа ўдзельнічаць песня на рускай або беларускай мовах.  Выкарыстаць замежную можна, але ў абмежаваным аб'ёме - не больш чым 40 % ад усяго тэксту.  Акрамя таго,  кампазіцыя не павінна быць камерцыйна рэалізаваная, а таксама выкананая публічна  да 1  мая гэтага года. 

Усе анкеты прымаюцца выключна ў электронным выглядзе на сайце медыяхолдынга tvr.by. Там жа можна азнаёміцца з Палажэннем  і Правіламі конкурсу. Апошні дзень прыёму заявак - 15  жніўня. 

Фіналісты,  а гэта ад 7 да 10 удзельнікаў,   вызначацца па выніках праслухоўвання прафесійным журы. Прадстаўніка Беларусі на конкурсе выберуць у прамым эфіры па выніках галасавання тэлегледачоў і экспертаў не пазней як 27 верасня. ХVII міжнародны песенны форум пройдзе ў польскім горадзе  Глівіцэ ў лістападзе.