Стартаваў конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік"

3 ноября 2018

У рамках Мінскага міжнароднага кінафэсту "Лістапад", які напярэдадні адкрыўся ў сталіцы, сёння стартаваў конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік".

Урачыстае адкрыццё па традыцыі адбылося ў кінатэатры "Піянер". Сярод краін - удзельніц дзіцячага кинаконкурсу - Тайвань, Казахстан, Эстонія, Бразілія, Сербія, Італія, Кенія і іншыя краіны.

Эрык Білада, старшыня журы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лiстападзiк" (ЗША): "Вы павінны ганарыцца такім фэстам. Праграма вельмі добра складзеная. Тры фільмы, якія я ўжо глядзеў, я выбраў у свой фэст на наступны год. Мне таксама хацелася б пазнаёміцца і з беларускай кінематаграфіяй, паглядзець некалькі прац".

Пасля паказаў карцін "На грані" і "Паляўнічыя на ведзьмаў" 4 і 5 лістапада пройдуць абмеркаванні ў фармаце пытанне - адказ з удзелам гасцей з дзіцячага фонду ЮНІСЕФ. Закрые праграму "Лістападзіка" 6 лістапада пазаконкурсны анімацыйны фільм "Ціта і птушкі" з Бразіліі.