Старажытныя калядныя абрады на новы лад

26 декабря 2017

Старажытныя калядныя абрады на новы лад прадэманстравалі ў Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту. У фармаце квэсту прапанавалі абрад «Ажыві казу» - так калядоўчшыкі запрашаюць у хату галоўнага героя свята, а разам з ім шчасце і дабрабыт. Традыцыйную варажбу ладзілі ў незвычайным фармаце: дзяўчаты гатавалі бліны на прызбе і кідалі каменні ў калодзеж. Сёлета калядоўшчыкі Мінскай вобласці таксама ўзнавілі старабеларускі абрад «Конікі».

Мікалай Дашыневіч, малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архiтэктуры i побыту: «Гэта абрад з Давыд-Гарадка, дзе рабілі менавіта такога вось коніка, пераапраналіся ў ваярскую форму. А рабілі так: бралі два кошыкі, спераду і ззаду, замест галавы бралі валёнак. Такія конікі хадзілі па хатах, спявалі песні».

Ван Бо і Лю Шылун, студэнты БДУ: “Тут вельмі весела, людзі ўсміхаюцца, нам вельмі падабаецца. З Калядамі!”

«Здесь очень весело, люди улыбаются, нам очень нравится. З Калядамі!»

Святкаванні Каляд у Беларусі прадоўжацца да 16 студзеня. Да гулянняў і правядзення абрадаў далучацца кiрмашы і музеі.