Сталі вядомыя ўсе фіналісты "Еўрабачання 2016"

13 мая 2016

Другі паўфінал адбыўся ў Швецыі напярэдадні. У ім выступіў і прадстаўнік Беларусі IVAN. Прамую трансляцыю шоу вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".

Як Еўропа сустрэла выступленне нашага канкурсанта - рэпартаж са Стакгольма спецыяльнага карэспандэнта Агенцтва тэленавін Юрыя Ярошыка.

Падчас другога паўфіналу ўсе 16 тысяч месцаў у зале Ericson Globe былі занятыя. Гледачы хацелі першымі даведацца імёны фіналістаў 61 "Еўрабачання". Беларускі ўдзельнік выйшаў на сцэну пад пятым нумарам. Зала з першых нот сустрэла песню беларуса авацыямі.

За IVANa хварэлі не толькі ў дэлегацыйным пакоі, але і ў прэс-цэнтры. Тут сабраліся калегі з іншых каналаў і інфармацыйных агенцтваў. Усе чакалі фіналу і вынікаў галасавання.

Аднак, калі агучылі дзясятку фіналістаў "Еўрабачання", Беларусі сярод іх не апынулася.

Такі зыход галасавання стаў сюрпрызам і для фанатаў у арэне, і для прафесіяналаў у шоу-бізнесе.

Шведскім прадзюсарам настолькі спадабаўся беларускі нумар, што яны прыгатавалі персанальны сюрпрыз у трансляцыі. Пераможца мінулага "Еўрабачання" і вядучы гэтага Монс Сельмерлёў таксама выйшаў на сцэну практычна голы і з ваўком.

Па выніках галасавання ў фінал вышлі 10 краін: Латвія, Грузія, Балгарыя, Аўстралія, Украіна, Сербія, Польшча, Ізраіль, Літва, Бельгія. Імя трыумфатара "Еўрабачання-2016" увесь свет даведаецца ў суботу вечарам.