Сталі вядомыя першыя фіналісты "Еўрабачання"

20 мая 2015
Напярэдадні ў Вене адбыўся першы паўфінал. Юбілейнае 60-ае шоу ў прамым эфіры трансліравалі тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі. Толькі на сайце медыяхолдынга за канцэртам назіралі больш за 13 тысяч чалавек. Па выніках учарашняга выступлення ў фінал “Еўрабачання” выйшлі толькі 10 краін. У суботнім шоу ўдзел прымуць Албанія, Арменія, Бельгія, Эстонія, Грузія, Грэцыя, Румынія, Венгрыя, Расія і Сербія. Таксама ў фінале праспяваюць прадстаўнікі вялікай шасцёркі - гэта краіны - арганізатары "Еўрабачання" і Аўстралія. Другі паўфінал наш канал пакажа ў прамым эфіры заўтра вечарам.