Сталі вядомыя лаўрэаты прэстыжнай прэміі "За духоўнае адраджэнне" і ўладальнікі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі

4 января 2018

Сталі вядомыя лаўрэаты прэстыжнай прэміі "За духоўнае адраджэнне" і ўладальнікі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі, якая ўручаецца дзеячам культуры і мастацтва. Указы аб іх прысуджэнні падпісаны Кіраўніком дзяржавы сёння.

Традыцыйна адзначаюць тых, хто робіць свой уклад у духоўнае развіццё краіны. Па выніках 2017 года сярод лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" Беларускі саюз жанчын. Прэміяй адзначаны калектыў Нацыянальнай бібліятэкі за працу па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Каманда РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава ўдастоена прэміі за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і літасці. Сярод лаўрэатаў таксама протаіерэй Віктар Перагудаў і муфтый Абубекір Шабановіч. Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта адзначаны, напрыклад, калектывы Беларускай акадэміі музыкі і выдавецкага цэнтра "Марка" Белпошты. Сярод уладальнікаў спецыяльнай прэміі і аўтарскі калектыў Агенцтва тэленавін. Гэта Аляксандр Атрашэўскі, Антаніна Станкевіч і Руслан Туркоў. Яны ўдастоены ўзнагароды за стварэнне дакументальнага цыкла "Справа жыцця".