Сталі вядомыя імёны ўдзельнікаў нацадбору на "Еўрабачанне-2020"

21 января 2020
Спіс удзельнікаў праслухоўвання апублікаваны на tvr.by

Беларусь рыхтуецца выбраць свайго дэлегата  на "Еўрабачанне-2020". Вызначаны кандыдаты, якія ў хуткім часе будуць запрошаныя на жывое праслухоўванне. Спіс шчасліўчыкаў ужо апублікаваны на  tvr.by. Усяго ў адрас арганізатара праекта паступіла каля сотні заявак, 30 з якіх  ад замежных выканаўцаў. Згодна з палажэннем нацадбору, яны не могуць прадоўжыць барацьбу за права стаць голасам нашай краіны на міжнародным шоу. 

Праслухоўванне ўдзельнікаў нацадбору адбудзецца 27 студзеня 

Праслухоўванне адбудзецца 27 студзеня апоўдні  ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. Фокус-група ацэніць жывое выкананне і вызначыць да 12 удзельнікаў фіналу. Выніковы гала-канцэрт праекта пройдзе не пазней за 6 сакавіка. Яго прамую трансляцыю будуць весці "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Прадстаўніка нашай краіны на міжнародным песенным конкурсе вызначаць  гледачы і журы. Нагадаем, юбілейнае, 65-е "Еўрабачанне" адбудзецца ў маі ў Ратэрдаме.