Сталі вядомыя імёны пераможцаў XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018"

12 Ліпеня 2018

Першая інтрыга "Славянскага базару" вырашылася. Сталі вядомыя імёны пераможцаў XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. Па выніках двух дзён трэцюю прэмію і грашовы прыз памерам 1 тысяча долараў ЗША журы падзяліла паміж канкурсантамі з Малдовы і Казахстана, другую прэмію і 2 тысячы долараў ЗША заваяваў беларус - наш Арцём Скароль. Першай прэміі і грашовага прыза памерам 3 тысячы долараў удастоена прадстаўніца Арменіі Ганна Мкртчан. А Гран-пры - "Залатую ліру" і 5 тысяч долараў прызавых - з Віцебска павязе Аляксандр Балабанаў з Украіны.

У гэтыя хвіліны працягваецца гала-канцэрт лаўрэатаў дзіцячага музычнага конкурсу. А тым часам свята выйшла за межы канцэртных залаў. У Віцебску стартаваў фестываль вулічнага мастацтва "На сямі вятрах". Удзельнікі - больш чым 8 соцень артыстаў, паэтаў, мастакоў, музыкантаў з шасці краін.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя