Сталі вядомыя імёны першых прэтэндэнтаў на ўдзел у конкурсах "Славянскага базару - 2020"

3 декабря 2019
Сталі вядомыя імёны першых прэтэндэнтаў на пуцёўку ў фестывальны Віцебск. Рэгіянальныя адборачныя туры на міжнародныя музычныя конкурсы "Славянскага базару"  стартавалі  з Мінска. Больш за 5 гадзін  канкурсанты  выконвалі беларускія песні і сусветныя хіты. У другі тур прайшлі 10 чалавек. І калі імёны дзяцей пакуль малавядомыя публіцы, то сярод дарослых канкурсантаў  знаёмыя артысты.

Рэгіянальныя адборы пройдуць да 13 снежня

У другі тур пройдуць не больш за 70 вакалістаў з усёй краіны. Конкурсную эстафету прыме Гомель. Завершацца адборы ў Доме культуры аграгарадка Мір  13 снежня.