Сталі вядомыя імёны фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2020"

27 января 2020
Амаль увесь музычны цвет беларускай эстрады сёння гучаў у сценах Белтэлерадыёкампаніі. Тут прайшоў нацыянальны адбор на "Еўрабачанне". Усяго  49 прэтэндэнтаў на пуцёўку ў Ратэрдам. Геаграфія выканаўцаў сёлета толькі беларуская. У спісе  жыхары Віцебска, Маладзечна, Пінска і Баранавіч. Большасць, вядома, з мінскай прапіскай - гэта 37 канкурсантаў. Прывезлі свае кампазіцыі расіяне і ўкраінцы. Але  яны маюць пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі.

З Кіпра прыляцела і беларуска NAPOLI. Дарэчы, гэта ўжо яе сёмы нацыянальны адбор. Рэкорд па ўдзеле ўсталявала сёння AURA, гэта ўжо дзясятая заяўка групы. У топ-5 трапілі   Жанет, Аляксей Грос, Віталь Варанко і Ален Хіт. Зрэшты, сярод удзельнікаў былі і тыя, хто ўжо стаяў на сцэне "Еўрабачання". Двое ў якасці бэк-вакалістаў і адзін у якасці саліста. У спісе кандыдатаў нямала і новых імёнаў для беларускай эстрады.

У іх рэзюмэ ўдзел у рэйтынгавых замежных праектах "Голас", "Новая хваля" і нават Britain's Got Talent. Сустрэлі лаўрэатаў конкурсу маладых выканаўцаў "Славянскі базар у Віцебску" і ўладальнікаў прэміі Прэзідэнта  "За духоўнае адраджэнне". Гэтае праслухоўванне стала адным з самых маладых. 28 гадоў  - сярэдні ўзрост выканаўцаў. Гучалі сёння песні на беларускай, рускай, французскай і англійскай мовах. Апошні, дарэчы, па традыцыі ў фаварытах - адразу чатыры дзясяткі песень. Вось такая музычная статыстыка.

За нацыянальным адборам сачыла наш карэспандэнт  Ніна Мажэйка. У яе ўсе падрабязнасці,  у тым ліку імёны фіналістаў. 


У Белтэлерадыёкампаніі адбылося жывое праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" 

95 заявак і толькі 49 прэтэндэнтаў дабраліся да этапу праслухоўвання. Сёлета радыус пошуку звузіўся да сваіх,  без заезджых зорак, затое з беларускім пашпартам або пасведчаннем на права  жыхарства. А яшчэ з запасамі фішак і казыроў у рукаве - здзівіць экспертаў імкнуўся кожны. 

І пакуль адны рабілі стаўку на эпатаж, другія - на стабільнасць і традыцыі. Іх пазнаем па першых нотах і модных луках. Тым не менш, нават заслужаныя ўдзельнікі адбору часам бываюць непрадказальнымі. 

А суддзі хто? І тут фармулёўка недакладная. Праслухоўваць удзельнікаў запрасілі прафесіяналаў з музычнай сферы. Яны пішуць, выконваюць, а некаторыя маюць еўравізійны вопыт. Распакавалі багаж з еўрапаездак. 


Імёны фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура на "Еўрабачанне-2020" 


Тры гадзіны жывога праслухоўвання і крытэрыі сышліся,  як пункты на каардынатнай еўравосі, адразу па 12 пазіцыях. 

Фіналісты нацыянальнага адборачнага тура  конкурсу песні "Еўрабачанне-2020":

1. Гламозда Анастасія Ігараўна - Burning again

2. Хмяльніцкая Дар'я Паўлаўна - On Fire

3. Быкава Юлія Віктараўна (AURA) - "Барані сваё"

4. Грыбусава Валерыя Алегаўна, Пашкевіч Уладзіслаў Канстанцінавіч (VAL) - "Да вiдна"

5. Пушнова Анжаліка Дзмітрыеўна - True Love

6. Шыманская Вольга Ігараўна (NAPOLI) - Dоn't let me down

7. Захарык Аляксандра Мікалаеўна (Саша Захарык) - Rocky Road 

8. Смольская Кацярына Алегаўна (КейСі) - Chili Pepper 

9.  Яраш Ян Генадзьевіч - Fire 

10. Развадоўская Анастасія Аляксандраўна - Hello

11. Грыгор'ева Вольга Ігараўна, Яначкіна Юлія Віктараўна, Каўфман Святлана Рыгораўна (група CHAKRAS) - La-ley-la

12. Вахомчык Анастасія Ігараўна (Малашкевіч Анастасія) - Invisible 

9 салістак, 1 вакаліст, дуэт і трыа. Яны ўжо рыхтуюцца да галоўнага выпрабавання - прамых эфіраў. 

Ужо заўтра апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе жараб'ёўка фіналістаў, на якой вызначыцца паслядоўнасць выступленняў артыстаў падчас шоу. Трансляцыю будуць весці адразу два тэлеканалы -  "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Дэлегата ад нашай краіны выберуць сумесна  журы і тэлегледачы шляхам галасавання. Згодна з палажэннем конкурсу, фінал нацыянальнага адбору адбудзецца тут, у студыі "600 метраў" не пазней за 6 сакавіка. Нагадаем, што 65-е, юбілейнае "Еўрабачанне-2020" пройдзе ў Ратэрдаме ў Нідэрландах.