Сталі вядомыя яшчэ дзесяць удзельнікаў фіналу Еўрабачання

17 мая 2013

Па выніках галасавання ў другім паўфінале  ў першую дзясятку трапілі прадстаўнікі Азербайджана, Фінляндыі, Мальты, Ісландыі, Грэцыі, Арменіі, Венгрыі, Нарвегіі, Грузіі і Румыніі. Такім чынам, гэтыя краіны  плюс дзясятка першага паўфіналу, у тым ліку  Беларусь, і вялікая пяцёрка - Германія, Іспанія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, а таксама прадстаўнік краіны - гаспадыні Еўрабачання Швецыі, выступяць заўтра, 18 мая, у галоўным шоу конкурсу песні ў Мальмё. Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24 .