Культура

Спампаваць

12 Студзеня 2018 12:10

Сталі вядомыя даты правядзення ХХVII фестывалю "Славянскі базар у Віцебску"

Сталі вядомыя даты правядзення ХХVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У дырэкцыі форуму паведамілі, што музычнае свята адбудзецца з 12 па 16 ліпеня. Традыцыйна, канцэрты і шоу-праграмы "Славянскага базара" пачнуцца за некалькі дзён да афіцыйнай цырымоніі адкрыцця. Зараз арганізатары працуюць над праграмай фестывалю. На сайце праекта даступны палажэнні аб правядзенні вакальных спаборніцтваў - дзіцячага і дарослага. Конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018" у рамках "Славянскага базара" пройдзе 27-мы раз, а дзіцячы музычны конкурс - 16-ты. Летась удзельнікамі віцебскага фестывалю сталі прадстаўнікі 36-ці краін.

 

Iншыя навіны

Рубрика "Променад"  Рубрыка "Праменад"  12.01.2018 18:10 / Культура Рубрыка "Праменад"