Адразу некалькі новых праектаў сёння ў фэставым Віцебску

12 июля 2017

Адзін з іх - "Лялечны квартал".

Адкрыўся праект спектаклем "Брэменскія музыканты" беларускага тэатра "Лялька". А ў міжнародным прэс-цэнтры адбыліся адразу дзве зорныя сустрэчы. На пытанні журналістаў адказала расійская спявачка Нюша і артысты сатырычнага шоу "Аднойчы ў Расіі". У гэтыя хвіліны яны выступаюць на сцэне Летняга амфітэатра.

Апладысменты публіка дорыць і ўдзельнікам міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. Беларуска Марыя Магільная выйшла на сцэну пад дзявятым нумарам. Імёны пераможцаў журы агучыць ужо заўтра.