Адразу некалькі фестывальных рэкордаў устанавіў ХХVIII "Славянскі базар у Віцебску"

16 июля 2019

Сёлета было больш святочных лакацый, на плошчы Перамогі адбыўся 12-гадзінны  танцавальны марафон, тут жа  прайшла масавая зарадка. Гледачоў таксама парадавала афіша міжнароднага форуму: на сцэне бліскуча выступалі сусветныя артысты: оперныя зоркі Алесандра Сафіна і Сумі Чо, экс-саліст "Deep Purple" Джо Лін Цёрнер, салістка групы "Ace Of Base" Джэні Бергрэн. Больш за шэсць  тысяч гасцей прыехалі на фестываль па бязвізу. 

Глеб Лапіцкі, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску": "Уся канцэпцыя фестывалю сёлета была прысвечана яго незвычайнасці. Было цалкам усё: і опера, і джаз, і рок. І сусветныя зоркі, і зоркі фармату, якога мы даўно ўжо не бачылі".

Ірына Білык, народная артыстка Украіны: "Гэта быў душэўны адпачынак. Я вельмі люблю  Беларусь, беларускіх людзей. Тут мне вельмі цёпла. Я, вядома, мару пра свае  сольныя канцэрты ў  Беларусі". 

Урачыстае закрыццё "Славянскага базару" адбылося, але свята ў Віцебску працягваецца. Сёння ў Летнім  амфітэатры два канцэрты. Білеты гледачы раскупілі і на тэатральныя сустрэчы - у афішы "Даеш Шэкспіра" і "Клінічны выпадак".