Спецыяльны выпуск часопіса "Алеся" прэзентавалі ў мінскай мастацкай галерэі

31 октября 2017

Дзясяты нумар прысвяцілі жанчынам Мінскай вобласці. На старонках - гісторыі шматдзетных мам і бізнесвумэн. Тых, хто дасягнуў поспехаў у кар'еры і дабрабыту ў сямейным жыцці. На прэзентацыі гераіні сустрэліся з прадстаўнікамі Беларускага саюза жанчын.

Жаночы часопіс "Алеся" ўжо 93-і год знаёміць з моднымі тэндэнцыямі, сакрэтамі прыгажосці і рэцэптамі здароўя. А ў новым праекце - аб лепшых жанчынах кожнай вобласці.