У Купалаўскім сёння доўгачаканы "Вечар". У афішу тэатра зноў вярнуўся гэты філасофскі спектакль-рэквіем.
Гісторыя пра трох жыхароў вёскі, якая памірае, ішла без перапынкаў з 2006. Гастролі з аншлагам ад Брэста да Уладзівастока. І вось сёння, праз 8 месяцаў маўчання, паказы спектакля адноўленыя. У галоўных ролях легенды тэатра - народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў і заслужаная артыстка Беларусі Тамара Міронава, а таксама наваспечаны акцёр Купалаўскага Васіль Сушыцкі.
І што асабліва важна і значна - у зале аншлаг, у касе тэатра не засталося ні аднаго білета. Як і на найбліжэйшыя 6 паказаў да 28 красавіка. Купалаўскі зноў распасцірае свае крылы.
Спектакль "Вечар" ізноў на сцэне Купалаўскага тэатра
19 марта 2021













