Спектакль "Пясняр" паставілі ў Маскве на сцэне культурнага цэнтра пасольства Беларусі

16 июня 2016

Жорсткі, уражальны, але ў той жа час рамантычны, вельмі музычны і шчыры спектакль "Пясняр" паставілі ў Маскве на сцэне культурнага цэнтра пасольства Беларусі.

Гледачы ўбачылі вядомую пастаноўку тэатра імя Горкага, якая прысвечаная выдатнаму музыканту Уладзіміру Мулявіну. П'еса неардынарная: у ёй ёсць і лірыка, і гумар, і смутак, і пачуцці, і элементы сюррэалізму. Спектакль не пра біяграфію артыста, а пра тое, што нашмат важней жыццё яго душы.

"Пясняр" ідзе на рускай і беларускай мовах. Усе ўдзельнікі спектакля спяваюць толькі ўжывую. Пастаноўка - лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя