Спектакль "Чайка" ўдастоіўся галоўнай узнагароды Нацыянальнай тэатральнай прэміі

28 ноября 2016

Спектакль "Чайка" ўдастоіўся галоўнай узнагароды Нацыянальнай тэатральнай прэміі як "Лепшы спектакль тэатра драмы". Напярэдадні сталі вядомыя ўсе лаўрэаты 4 рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва. Віншаванні і ўзнагароды лепшыя тэатралы краіны атрымлівалі з рук калег, зорак эстрады, палітыкаў і літаратараў. На ўрачыстасці пабывала і Наталля Бардзілоўская.

21 тэатральны бусел - галоўная ўзнагарода Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная тэатральная прэмія" - чацвёрты раз атрымаў сваіх новых уладальнікаў і раз'ехаўся літаральна па ўсёй Беларусі. Амаль чатыры кілаграмы славы ў бронзе з гранітам - найвышэйшая ацэнка творчасці і таленту нашых акцёраў, рэжысёраў, мастакоў.

Драматычнае і лялечнае мастацтва, опера і балет, пастаноўкі для дзяцей і беларускамоўныя спектаклі. Упершыню за гісторыю прэміі ў кожнай з 19-ці намінацый вызначалі акцёрскія работы. Большасць узнагарод застанецца ў сталіцы, а з рэгіянальных лідараў – Магілёў. Таццяна Дзенісенка прывязе ў Магілёўскі лялечны прыз за ролю маленькага самалёта, акцёр магілёўскай драмы Іван Трус названы лепшым за "Крэйцараву санату" і Познышава - галоўны персанаж.

За два гады перапынку паміж конкурсам прафесіяналы перагледзелі колькасць намінацый. Рэжысёрская і праца мастака-пастаноўшчыка цяпер уваходзіць у намінацыю “За лепшы спектакль”. Больш узнагарод у тэатральным закуліссі - спецыяльна адзначаны "Мецэнат тэатра". І тыя, хто робіць мастацтва па-за сцэнай. Несцэнічныя людзі выйшлі на сцэну па тэатральныя ўзнагароды.

Найбуйнейшы медыяхолдынг краіны Белтэлерадыёкампанія заснавала свой прыз: спектакль "Пінская шляхта" Палескага драмтэатра будзе запІсаны і выйдзе на вялікі экран.

Шоу, як падарожжа па гісторыі беларускага тэатра. Фінальную цырымонію арганізатары пабудавалі на паралелях мінулага і сучаснага. Статус сённяшніх пераможцаў узрастаў на фоне Агінскага, Радзівілаў, Зорыча - пратэжэ і сумесных творцаў айчыннага тэатра.