Дзякуй беларускім дактарам будзе гучаць у эфіры Беларускага радыё

16 апреля 2020
Першы нацыянальны канал запускае акцыю "Творчасць у імя будучыні". Музыканты, спевакі, людзі творчасці  ў прамых эфірах дадуць інтэрв'ю журналістам і абмяркуюць, як аб'яднаць намаганні, каб супрацьстаяць эпідэміялагічным выклікам. 

Марафон стартуе ўжо сёння. Першымі гасцямі стануць журы рэспубліканскага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі".  А 10-й гадзіне  раніцы ў Доме радыё  эксперты на чале з народным артыстам Беларусі  кампазітарам Леанідам Захлеўным  пачнуць праслухоўванне ўдзельнікаў другога тура. Упершыню  ў відэафармаце. Свае канцэртныя выступленні даслалі вакалісты і музыканты ад 10  да 21 года.  Сачыць за навінамі спаборніцтва можна як у радыёэфіры і сацсетках, так і на сайце радио.бел і тэлеграм-канале станцыі.