Саюзы пісьменнікаў і дзеячаў культуры Кітая і Беларусі падпісалі пагадненне аб культурным абмене

6 ноября 2018

Сёння ў сталічным Доме літаратараў саюзы пісьменнікаў і дзеячаў культуры Кітая і Беларусі падпісалі пагадненне аб культурным абмене. У склад кітайскай дэлегацыі ўвайшлі пісьменнікі, мастакі і фатографы. Гасцей прымала Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў. Падчас візіту ў Беларусь кітайская дэлегацыя правядзе шэраг даследаванняў беларускай народнай культуры, наведае сталічныя музеі і знакавыя аб'екты горада.

У наступным годзе з візітам у адказ Кітай адправяцца беларускія культурныя дзеячы.