Сучасную інтэрпрэтацыю драмы "Угрум-рака" здымаюць у Беларусі

16 августа 2019

Класіку ў новай інтэрпрэтацыі - драму "Угрум-рака" - здымуць у Беларусі. Здымачная група з Расіі ў якасці асноўнай лакацыі выбрала натурпляцоўку "Беларусьфільма". Карціну стварае расійскі рэжысёр Юрый Мароз, які зняў серыялы "Браты Карамазавы", "Інквізітар" і "Гулец". У стужцы - вядомыя персоны расійскага кінематографа Аляксандр Балуеў і Юлія Перасільд. Першыя планы ўжо знялі пад Екацерынбургам і ў беларускім Музеі архітэктуры і побыту. У суботу пачнецца праца ў Смалявудзе - так завуць кінапляцоўку пад Смалявічамі.

Упершыню раман быў экранізаваны ў 1968 годзе на Свярдлоўскай кінастудыі. У новай версіі замест 4 серый 16. Сцэнарыстамі дапісаныя сюжэтныя лініі. Будзе больш асабістай драмы і містыкі. Здымкі завершаць да канца снежня.