Сумесны расійска-беларускі мастацкі праект прысвечаны героям Чарнобыля

29 августа 2016

Гэта малюнкі, мастацкія рэпартажы з месца падзей, створаныя як ў далёкім 1986 годзе самімі ліквідатарамі, так і сучаснымі мастакамі, нават дзецьмі. Выстава адкрылася ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, чые работы таксама прадэманстраваны ў праекце. Экспазіцыя, падрыхтаваная Беларускім саюзам мастакоў і Расійскім фондам падтрымкі мастацтва і культуры «Чырвоны куток», прысвечана 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Трагедыя Чарнобыля – гэта агульны боль людзей, які не залежыць ад нацыянальнасцей, веравызнання і краіны пражывання. Мастацкі праект «Героі атамнага фронта. Месца подзвігу – Чарнобыль» спрыяе ўзмацненню міжнародных і культурных сувязяў, прыцягвае ўвагу да агульных праблем навакольнага асяроддзя і грамадства.

Праект складаецца з серыі перасовачных выстаў, якія пройдуць на буйных выставачных пляцоўках расійскіх і беларускіх гарадоў на працягу 2016 года. Галоўная задача праекта – сабраць унікальны мастацкі і дакументальны пласт, прысвечаны гераізму ліквідатараў і ўсім, хто пацярпеў ад чарнобыльскай трагедыі.