Сумесная выстава эстонскіх і беларускіх мастакоў адкрылася ў галерэі Савіцкага

19 октября 2017

Мастацтва не мае межаў і аб'ядноўвае народы. Сумесная выстава эстонскіх і беларускіх мастакоў адкрылася ў сталічнай галерэі Савіцкага. Праект прысвечаны 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. У экспазіцыі 94 карціны.

Кожны ўдзельнік выставы працуе ў сваім стылі. Наведаць экспазіцыю можна да 12 лістапада.