Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусi"

6 июня 2023

Двухмесячны марафон аднаго з самых маштабных творчых конкурсаў краіны завяршыўся. У вялікай студыі Дома радыё сёння ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Больш за паўтысячы ўдзельнікаў ад 10 да 25 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі падзялілі 9 намінацый. У журы конкурсу ва ўсіх трох этапах увайшлі заслужаныя і народныя артысты Беларусі. А інструменталістам і оперным вакалістам выступіць у фінале выпала магчымасць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Тэлевізійны гала-канцэрт з удзелам маладых талентаў Беларусі 12 сезона ў чэрвені пакажа тэлеканал "Беларусь 3".

Гран-пры конкурсу прысудзілі ў сямі намінацыях. Акрамя дыпломаў і памятных прызоў ад Першага нацыянальнага, пераможцам выпадзе магчымасць прэтэндаваць на заахвочванне спецфонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.