Адбылася прэзентацыя кнігі-альбома "Аляксандр Кішчанка. Летапісец 20 стагоддзя"

8 июня 2015

У мастацкім музеі Беларусі пры падтрымцы Банка развіцця адбылася прэзентацыя кнігі-альбома "Аляксандр Кішчанка. Летапісец 20 стагоддзя". Нагадаем, майстар унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, як аўтар самага вялікага габелена ў свеце - палатна вышынёй з 6-павярховы дом.

Альбом-кніга з работамі Аляксандра Кішчанкі - старт маштабнага праекта. У планах арганізатараў - кожны год выпускаць серыю кніг-альбомаў аб выдатных асобах, гістарычных падзеях і мастацкіх каштоўнасцях нашай краіны.