Керамічныя работы ў выглядзе сонечных дыскаў з ручным роспісам… Аўтарскі праект мастака Уладзіміра Кандрусевіча - у мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура. Работы звязаны не толькі са славянскімі традыцыямі, але і з усёй гісторыяй чалавечай цывілізацыі. На керамічных талерках паўстаюць жаночыя і мужчынскія вобразы, а міфалагічныя персанажы ствараюць ілюзію дачынення да антычнага свету, дзе з дапамогай мастацтва вёўся летапіс падзей.
На стварэнне праекта мастака натхніла астранамічная з'ява - сонцастаянне, якое адбываецца ў гэтыя дні ў прыродзе. Сонца знаходзіцца ў самым нізкім месцы над гарызонтам, таму дні зараз - самыя кароткія за ўвесь гадавы перыяд, а ночы - самыя доўгія.













