Сольная шоу-праграма Сяргея Лазарава пакарыла публіку "Славянскага базару ў Віцебску"

13 июля 2016

Першы фестывальны канцэрт і поўны аншлаг. Сольная шоу-праграма Сяргея Лазарава пакарыла публіку XXV, юбілейнага "Славянскага базру ў Віцебску". На сцэне Летняга амфітэатра вядомы расійскі спявак выканаў свае лепшыя песні. Жывы гук суправаджаўся яркімі спецэфектамі, арыгінальнымі дэкарацыямі і касцюмамі. Дарэчы, пачуць некаторыя хіты ў выкананні Сяргея Лазарава госці фестывалю змогуць і на канцэрце ўрачыстага адкрыцця "Славянскага базару".

Сёння праграма "Славянскага базару" больш насычаная. У фестывальным Віцебску стартуе праект "Лялечны квартал", пройдуць прэзентацыі адразу некалькіх выстаў, на сцэне тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца "Тэатральныя сустрэчы". Увечары ў Летнім амфітэатры з сольнай праграмай выступіць Крысціна Арбакайтэ. Тут жа адбудзецца і бенефіс Максіма Галкіна. Спецыяльны госць - Ала Пугачова.