Cаліст Вялікага тэатра Анатоль Сіўко на конкурсе ў Барселоне быў удастоены другой прэміі

4 февраля 2015

Беларускаму басу апладзіруе Іспанія. Cаліст Вялікага тэатра Анатоль Сіўко на міжнародным конкурсе вакалістаў у Барселоне быў удастоены другой прэміі. Сёлета конкурс устанавіў рэкорд па ўдзельніках – больш як 600 артыстаў удзельнічалі ў адборачных турах. Да фіналу дайшлі толькі 16. У Мінску з трыумфатарам Лісеу сустрэлася Юлія Лосікава.

За апошнія гады Анатоль Сіўко асвоіў практычна ўсе вядучыя сцэны свету. Аднак на роднай пляцоўцы пачуць маладога баса атрымоўваецца вельмі рэдка. У рэпертуары опернага тэатра Беларусі Анатоль задзейнічаны толькі ў оперы "Рыгалета".

Усё-такі бас - гэта ўзроставыя партыі ў спектаклях. Пакуль жа называюць свайго саліста чэмпіёнам ад оперы з-за ўдзелу ў конкурсах. Ужо 3 гады жыве паміж Беларуссю і Еўропай. Свой працоўны графік 27-гадовы бас Анатоль Сіўко ведае на некалькі сезонаў наперад. Заходнія імпрэсарыа разрываюць яго літаральна на гадзіны - магутны бас у юным узросце сёння рэдкасць.

За інструментам Анатоль выключна для распеўкі. Першую прыступку прафесійнай кар'еры вакаліста - музычную школу перасягнуў, у Маладзечанскае вучылішча імя Агінскага прынялі ў парадку выключэння. Пасля была кансерваторыя і, як належыць, - запрашэнне ў Вялікі.

Анатоль Сіўко, саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі: "Першы раз я тут спеў у 2012 годзе. На фестывалі Співакова. Гэта была першая сустрэча з Вялікім тэатрам, са сцэнай Вялікага тэатра, і затым пасля заканчэння Акадэміі музыкі мяне ўзялі як саліста опернага тэатра ў оперную трупу".

Лёгка сумяшчае класіку з рокам і смела выдае гэта шырокаму гледачу. Некалі юнацкае захапленне цяжкім металам сёння перарасло ў цэлы праект.

Анатоль Сіўко, саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі: "Я адначасова захапляўся і рок-музыкай, спяваў у жанры хэві-метал у рок-гурце. І пасля нашага апошняга канцэрта ў Гродне на фестывалі "Бумеранг" я вырашыў зрабіць выбар на карысць класічнай музыцы. І я вельмі шчаслівы, што я вырашыў зрабіць гэты выбар, але дагэтуль у мяне не знікла цікавасць да рок-музыкі".

Зараз Анатоль у Мінску - конкурсная паўза на 2 месяцы, а пасля яго чакаюць ужо знаёмыя Амстэрдам, Лондан, Будапешт.