Нацыянальны мастацкі музей прадэманструе скарбніцу рамёстваў старажытнага Амана. Адзін з найбуйнейшых музеяў Усходу прывёз у Мінск сваю экспазіцыю і зараз рыхтуе яе да адкрыцця.
Больш за сотню экспанатаў даставілі з Аравійскага паўвострава. Усё гэта ручная праца XX-XXI стагоддзяў, якая наглядна дэманструе культуру Амана. Тут сумесь традыцый Індыі, Кітая і Іарданіі ў тканіне, посудзе і дыванах. Упершыню вывезлі за тэрыторыю Амана цырыманіяльныя кінжалы. Манціруюць выставу асабіста спецыялісты музея султаната.
Экспазіцыю будуць дэманстраваць да студзеня. Куратары выставы ўжо прадумваюць экскурсіі і лекцыі аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве найстаражытнейшай цывілізацыі.
Скарбы старажытнага Амана - у Нацыянальным мастацкім музеі
12 сентября 2019













