Скарбы Старажытнага Егіпта ў Мінску

9 сентября 2017

У Нацыянальным мастацкім музеі завяршылі мантаж калекцыі, якая знаёміць з гісторыяй старажытнай цывілізацыі. Гэта 20 арыгінальных экспанатаў і каля 300 аўтарскіх копій - так званых рэплік. Арганізаваныя адразу некалькі тэматычных зон. Паказаныя помнікі Каірскага музея, фрагменты копцкай тканіны, амулеты і фігуры бажаствоў, шкляныя бранзалеты. І, вядома, муміі фараонаў. Ім прысвечана адна з залаў, дзе падрабязна расказваецца ўся гісторыя муміфікацыі. І тут жа экспануецца рэпліка самага вядомага помніка Егіпта - залатая маска Тутанхамона. Побач - вядомая мініяцюра саркафага Тутанхамона і духу-ахоўніка, які стаяў на ўваходзе ў саму магільню.

Выстава, створаная ў Чылі пад кіраўніцтвам егіпецкіх майстроў, атрымала статус сусветнай. Мінск стане першым еўрапейскі горадам, які прэзентуе ўнікальную экспазіцыю. Для шырокай публікі скарбы Егіпта пакажуць у панядзелак.