Спалучэнне класічных мелодый розных краін - на вялікай сцэне Акадэміі музыкі

23 ноября 2015

Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі даў міжнародны канцэрт. У ім удзельнічалі лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі Алег Яцына і Аляксандра Іванова. Яшчэ адным салістам вечара стаў канадскі піяніст Джарэд Дан. На гэты раз выкананнем кіраваў эстонскі дырыжор Эркі Пехк, у якога ўжо 6-гадовы вопыт з аркестрам галоўнага медыяхолдынга Беларусі.

Майт Мартынсан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Беларусі: "Мы можам пабудаваць масты праз культуру, праз музыку і прынесці гістарычнае ў сённяшні дзень. І я спадзяюся, што гэта дапаможа нам убачыць лепшую будучыню".

Упершыню на канцэрце сярод твораў айчынных кампазітараў прагучаў "Накцюрн" Галіны Гарэлавай - яркага прадстаўніка неарамантызму ў беларускай музыцы апошніх гадоў.