Збор Музея Вялікай Айчыннай вайны папоўнілі графічныя лісты Анатоля Александровіча

10 февраля 2020
Тут прайшоў вечар памяці аўтара. Работы ў тэхніцы афорт у фонды перадала ўдава майстра. Гэты цыкл носіць назву "Старая Рудзіца", ён прысвечаны ваенным дзеянням у вёсцы пад Дзяржынскам. У чорна-белым колеры Анатоль Александровіч выявіў мужнасць народа. Ёсць у фондах музея і серыя "Вялікая Айчынная". Аўтар асабіста збіраў успаміны ўдзельнікаў і відавочцаў вайны. 


Работы майстра можна ўбачыць у кнігах беларускіх класікаў 

Анатоль Александровіч яшчэ пры жыцці заявіў пра сябе ў беларускай мастацкай школе ХХ стагоддзя. Ілюстрацыі аўтара можна ўбачыць у кнігах Купалы, Коласа і Крапівы. Работы Александровіча прадстаўленыя ў Нацыянальным мастацкім, Музеі імя Пушкіна ў Маскве і на малой радзіме майстра - у Дзяржынску.