Снежнае лета ў Мінску

4 августа 2014
Беларускія мастакі і дызайнеры не адстаюць ад еўрапейскіх трэндаў. У Мінску ў 30-градусную спякоту майстры тэкстыльнага мастацтва наслалі снежную буру і завею. На пленэры яны зляпілі скульптуры з футра, нітак, тканіны.


Як астуджаюць і лечаць мастацтвам, раскажа Юлія Чаргінец.

Снежнае лета - такі аазіс проста пасярод поля за 30 км ад Мінска зрабілі каля Смалявічаў. Сюды прыехалі 10 прафесійных мастакоў схавацца ў тэкстыльнае мастацтва ад гарачых промняў.


Хоць назва выставы зімовая, на работах мастакоў няма гурбаў і холаду. Летнія сняжынкі, гукі жніўня - эклектыка - сезоны змяшаныя, як і матэрыялы. Махер, воўна, футра - не па надвор'і тэкстыльныя скульптары апранаюць свае работы.


Збіраюцца на пленэр трэці раз, але ўпершыню за межамі сталіцы. Мэта мастакоў - знайсці новыя вобразы, натхніць іншых. Даюць выязныя майстар-класы ў дзіцячых дамах і рэабілітацыйных цэнтрах.

Манахромная выстава, усё вытрыманае ў адзінай колеравай снежнай гаме. Упершыню на гэтым пленэры завочныя ўдзельнікі. Мастакі з Чылі, Украіны, Расіі даслалі фатаграфіі сваіх тэкстыльных скульптур.

Свае кампазіцыі паказваюць адны знакамітыя мастакі. Як лаўрэат Дзяржпрэміі майстрыха Ніна Пілюзіна. Яе габелены ўпрыгожваюць знакавыя славутасці беларусаў: Палац Рэспублікі, Нясвіжскі замак. Яна ж адкрывае аўтарскія выставы габелена і акварэльнага жывапісу.

Скульптурныя эксперыменты аб'яднаюцца ў буклеце, прысвечаным міжнароднаму пленэру. Потым работы паедуць ужо па персанальных выставах майстроў.