Снегавік у космасе і НЛА на палях Беларусі. Выстава Аляксандра Бельскага ў Палацы мастацтваў

2 апреля 2019
Снегавік у космасе і НЛА на палях Беларусі. У Палацы мастацтваў адкрылася персанальная выстава Аляксандра Бельскага. Гэта рэтраспектыва творчасці мастака за апошнюю пяцігодку - каля 3 дзясяткаў твораў алеем на палатне. Самы апошні выйшаў з майстэрні за дзень да экспазіцыі. Самае буйное палатно - 1,5 на 3,5 метра. Героі карцін - снегавікі ў жыццёвых рэаліях. 

Аляксандр Бельскі праславіўся сваімі афішамі для кінатэатра "Піянер". Гэта адзіны мастак у нашай краіне, хто маляваў постары пэндзлем, а не друкаваў на прынтары. Выстава прадоўжыцца да 18 красавіка.