Слуцкія паясы прэзентуюць сёння ў Мінску

4 ноября 2014

Шэсць арыгінальных вырабаў слуцкай мануфактуры сярэдзіны XVIII-XIX стагоддзяў будуць выстаўляцца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Найкаштоўнейшыя экспанаты (кошт кожнага пояса каля 20000 еўра!) для паказу прывёз Нацыянальны музей Варшавы - захавальнік найбагацейшай на сёння ў свеце калекцыі слуцкіх паясоў.


Яны вырабленыя з сярэбраных і залатых нітак тонкага пляцення і з характэрным для слуцкіх мануфактур малюнкам: палявыя кветкі, аблокі і гарошыны. Кунтушовыя паясы, якія належылі знакамітаму шляхецкаму роду Патоцкіх, беларусы змогуць убачыць з лістапада па красавік.