Слонімская сінагога зноў выстаўлена на продаж

10 сентября 2020
Сінагога ў Слоніме можа сысці з малатка. Помнік барока XVII стагоддзя зноў выстаўлены на продаж. Для аб'екта гэтыя таргі трэція – раней ахвотнікаў набыць сінагогу не знайшлося. Зараз купіць будынак можна па зніжанай цане. Кошт лота  каля 70 тысяч рублёў. Таргі запланаваныя на верасень. Нагадаем, слонімская сінагога адна з найстарэйшых у краіне. Ёй прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Як культавы будынак яна даўно не выкарыстоўваецца і патрабуе рамонту. Зараз аб'ект на балансе аддзела культуры Слонімскага райвыканкама. Доўгі час гарадскія ўлады вялі пошукі інвестараў.

Згодна з умовамі продажу, магчыма аднаўленне будынка пад аб'ект рэлігійнага, культавага, культурна-асветніцкага і відовішчнага прызначэння. Падчас рамонтных работ неабходна захаваць мастацкія, стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці помніка.