Слонім рыхтуецца да святкавання 26-га Дня беларускай пісьменнасці

26 августа 2019

Удзельнікі і госці змогуць пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з айчыннымі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі. У горадзе будуць працаваць дзясяткі выставачных павільёнаў і тэматычных пляцовак. Паводле традыцыі на свяце ўзнагародзяць пераможцаў конкурсу на лепшы літаратурны твор года. Сёлетняе свята нацыянальнай культуры зноў пройдзе пад знакам малой радзімы.

Сталіца сёлетняга Дня беларускай пісьменнасці - Слонім - гатовая да сустрэчы гасцей. У горадзе абноўленая інфраструктура, падрыхтаваныя сацыяльныя аб'екты. У дні свята на цэнтральнай гарадской плошчы ўрачыста адкрыюць помнік Льву Сапегу - дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага. Дзякуючы яму, у 1591 годзе горад над Шчарай атрымаў Магдэбургскае права.