Наступны год пройдзе пад эгідай мастацтва

29 декабря 2015

Гэтыя апошнія дні года - традыцыйны час падвядзення вынікаў і стварэння планаў на будучыню. Наступны год, як вядома, пройдзе пад эгідай мастацтва. Адпаведны ўказ учора падпісаў Кіраўнік дзяржавы. На дзеячаў мастацтва, з чыёй ініцыятывы, дарэчы, і аб'явілі наступны год культурным, ускладзеная асаблівая місія: яны становяцца неафіцыйнымі дыпламатамі, якія прасоўваюць і папулярызуюць духоўную спадчыну і традыцыі за межамі краіны. 2016 абяцае стаць і годам значных культурных юбілеяў. Мы адзначым 75-годдзе з дня нараджэння Мулявіна, чвэрць стагоддзя спаўняецца "Славянскаму базару ў Віцебску", вялізная колькасць літаратурных юбілеяў: Шамякіна, Крапівы і Багдановіча. Пра беларускі сімвал надыходзячага года - Алена Борматава.

Пад аховай дзяржавы. Культура ў шырокім сэнсе слова - ад культуры зносін да культуры вытворчасці. Галіна, якая цалкам ахоплівае соцыум ад дзеячаў мастацтва да людзей далёка не творчых прафесій. Год культуры - гэта значны стымул для духоўнага развіцця нацыі ў цэлым і асобы ў прыватнасці. Год, калі ўсе этапы развіцця - ад этнікі да перформанса - будуць адлюстраваныя ў сотнях мастацкіх праектаў. 2016 - год знакавых, маштабных юбілеяў асоб, калектываў і форумаў. У ліпені ў Віцебску дадуць старт 25-му "Славянскаму базару". На дзяржаўным узроўні ўспомняць харавіка Роўду, песняра Мулявіна, класікаў Крапіву і Шамякіна.

Кацярына Дулава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: "Не магу абысці ўвагай дату, якую будзе адзначаць уся наша краіна. Гаворка ідзе пра 125-годдзе Максіма Багдановіча. І тут мы хацелі б змясціць і разгледзець гэтую фігуру ў кантэксце кампазітарскай творчасці маладых, і будзе аб'яўлены конкурс кампазітарскіх работ".

Год стане базай і фундаментам развіцця культурнай галіны Беларусі. У 2016 плануецца зацвярджэнне дзяржаўнай праграмы на наступныя пяць гадоў. Завершыцца работа над першым у гісторыі незалежнай Беларусі Кодэксам аб культуры. Дарэчы, ён быў прыняты дэпутатамі ў першым чытанні.

Духоўнае і інтэлектуальнае развіццё нацыі ў папаўненні нацыянальнай культурнай спадчыны - таксама адна з задач на наступны год. Набыццё каштоўных мастацкіх прадметаў для павелічэння музейных фондаў. Наша спадчына з прычыны многіх гістарычных падзей апынулася за межамі краіны, зараз надышоў час іх вяртання.

Мікалай Пінігін, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: «Трэба ведаць сваю гісторыю, і адукацыя, і асвета - гэта важная частка працы нацыянальнага тэатра. Таму што мова, культура і гісторыя стварае нацыю, апроч эканомікі; гэта, безумоўна, першаснае».

Апроч таго, дзеячы культуры як неафіцыйныя дыпламаты шукаюць і адкрываюць новыя пляцоўкі для прэзентацыі нашай спадчыны. Уся гісторыя Беларусі - ад моманту з'яўлення першых людзей да нашых дзён - сотні тысяч гадоў развіцця.

Перасовачная выстава з дзесяці мабільных модуляў за год пабывае ў дзясятках краін. У культурным круізе - Еўропа, Азія, Амерыка. Сёлета атрымана больш за сотню заяў ад беларускіх дыяспар і дыпламатычных місій, каб правезці інтэрактыўную экспазіцыю па свеце.

Заўсёды перад эканамічнымі форумамі ладзяцца канцэрты нашых калектываў і мастацкія выставы, каб пазнаёміць свет з багатай і шматграннай беларускай культурай

Алег Рыжкоў, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі: "У нас вельмі сур'ёзныя тры праекты з Італіяй. Нездарма Прэзідэнт гаварыў нядаўна на нарадзе, што Італія - гэта перспектыўная краіна для кантактаў, таму мы пакажам у Венецыі сваю культуру - ёсць дамоўленасць, - а з Венецыі прывязем муранскае шкло, з Рыміні мы прывязем гісторыю старажытных веласіпедаў".

Адкрываць Год культуры будзе моладзь, у студзені запланавана вялікая мастацкая экспазіцыя таленавітай моладзі - тых, хто адзначаны спецфондам Прэзідэнта Беларусі, які адсвяткуе 20-годдзе