Славянскі базар у Віцебску сёлета скароціцца на два дні

22 мая 2013
Выклікана гэта зусім не эканоміяй, а, наадварот, жаданнем насыціць кожны дзень форуму яшчэ большай колькасцю мерапрыемстваў. Гэту і яшчэ адну навіну ў дырэкцыі Славянскага базару новы кіраўнік агучыў сёння на першай фестывальнай прэс-канферэнцыі.

Хто сёлета адказвае за базар - ведае Алена Панцюхова.
Першую фестывальную прэс-канферэнцыю журналісты, прама скажам, зачакаліся. Радзівон Бас, які нязменна стаяў ля руля Славянскага базару больш як 20 гадоў, пакінуў сваю пасаду. Хто ўзначаліць фестывальную каманду? Якой будзе канцэпцыя форуму? Пытанняў у прадстаўнікоў СМІ назапасілася нямала.
Як і чакалася, на прэс-канферэнцыі пазнаёмілі з новым кіраўніком форуму. З сённяшняга дня дырэктарам дырэкцыі Міжнароднага фествалю мастацтваў Славянскі базару ў Віцебску
прызначаны Аляксандр Сідарэнка.
Славянскі базар у Віцебску пройдзе з 11 па 15 ліпеня. Скарачэнне тэрмінаў выклікана зусім не жаданнем зэканоміць, а, наадварот, імкненнем яшчэ больш насыціць кожны фествальны дзень і актывізаваць цікавасць гледачоў. Бюджэт цяперашняга форуму павялічыцца і складзе 40 мільярдаў рублёў. Сёлета гасцей Славянскага базару чакае нямала сюрпрызаў. Упершыню на фестваль запрошаны новы сцэнограф. Паводле задумкі мастака, сваё 25-годдзе Летні амфітэатр павінен сустрэць у новым убранні.
Такім чынам, фестывльная праграма ўжо зацверджана аргкамітэтам і адобрана Кіраўніком дзяржавы. На наступным тыдні пачнецца продаж білетаў. Самыя танныя будуць каштаваць 50 тысяч рублёў. За самыя дарагія білет давядзецца выкласці 980 тысяч.
Ну а для тых, хто не зможа трапіць у Летні амфітэатр, будзе працаваць Белтэлерадыёкампанія - галоўны інфармацыйны партнёр Славянскага базару. Фестывальныя канцэрты, уключаючы Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні, будзе трансліраваць тэлеканал Беларусь 1, а дзіцячы музычны конкурс гледачы змогуць убачыць на канале Беларусь 3