“Славянскі базар у Віцебску” пройзе сёлета дваццаць шосты раз

10 июля 2017

Літаральна некалькі дзён застаецца да афіцыйнага адкрыцця музычнага форуму, які ўжо даўно стаў традыцыйным. "Славянскі базар" у Віцебску пройдзе сёлета дваццаць шосты раз. Своеасаблівы старт ужо сёння яму дадуць канцэрты зорак эстрады. А менш чым праз гадзіну пройдзе жараб’ёўка дзіцячага музычнага конкурсу. Нашу краіну прадставіць Марыя Магільная. Далучылася да форуму і беларуская сталіца. У Мінску прайшла першая рэпетыцыя ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў "Віцебск-2017". Вакалісты прыехалі напярэдадні, аднак ёсць і тыя, хто прыбыў за некалькі гадзін да сустрэчы з аркестрам.

Расказвае Вольга Мядзведзь.

Нягледзячы на тое што з раніцы лепш берагчы свае звязкі і спевамі не займацца, 21 прэтэндэнт на Гран-пры конкурсу "Віцебск-2017" з 9:00 на першай рэпетыцыі. У кожнага акампанемент у паўсотні чалавек. Наперадзе ў маладых выканаўцаў яшчэ два дні актыўнай спеўкі з легендарным аркестрам пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Першая рэпетыцыя - гэта не толькі шанц адтачыць кожную ноту, але і магчымасць ацаніць канкурэнтаў. На сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску будзе толькі жывы гук. Таму партытуры сваіх конкурсных кампазіцый удзельнікі выслалі музыкантам загадзя. Кожны вакаліст фестывалю мае права на тры кампазіцыі, якія па таймінгу не перавышаюць 4-х хвілін.

Па выніках адборачнага тура на конкурсе "Віцебск-2017" Беларусь прадставіць 19-гадовы Ягор Шаранкоў. Студэнт універсітэта культуры і мастацтваў знаёмы гледачу па нацыянальных адборах на “Еўрабачанне”. У маладога выканаўцы ёсць своеасаблівая перавага. Ягор - саліст заслужанага аркестра маэстра Фінберга. З музыкантамі выступаў неаднойчы.

Сёлета многія краіны перанялі беларускую традыцыю нацыянальных адбораў. Дэбютавалі ў пошуку годнага вакаліста Латвія і Мальта. Хаця конкурс і маладых выканаўцаў, у кожнага з артыстаў ужо шэраг узнагарод і дасягненняў. Арганізатары фестывалю адзначылі, што такі высокі ўзровень спевакоў на "Славянскім базары" ўпершыню.

Тут і пераможцы "Новай хвалі", і ўдзельнікі "Еўрабачання", ёсць і тыя, хто ўжо спрабаваў заваяваць п'едэстал віцебскага конкурсу.

13-га ліпеня дэлегацыя маладых выканаўцаў адправіцца ў фестывальны Віцебск, тады ж на Плошчы зорак адбудзецца жараб'ёўка канкурсантаў. Праверыць пляцоўку змогуць усе вакалісты. Аднак усяго 15 спевакоў па выніках паўфіналу паўстануць у завяршальным выступленні. Хто атрымае галоўны прыз - "Залатую Ліру" і грашовую ўзнагароду, вызначыць прафесійнае журы.