Славянскі базар у Віцебску пачнецца праз некалькі дзён

2 июля 2014
Да пачатку XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі базар у Віцебску застаецца ўсяго некалькі дзён. Урачыстая цырымонія адкрыцця форуму адбудзецца 10 ліпеня. Віцебск рыхтуецца да прыёму гасцей. У дні фестывалю насельніцтва абласнога цэнтра павялічваецца на некалькі тысяч чалавек. Зорак з сусветнымі імёнамі і маладых артыстаў у Віцебску чакае аднолькава сардэчны прыём. Вялікую падрыхтоўку правяла і Белтэлерадыёкампанія - ужо вельмі хутка гледачы ўбачаць тэлеафішы ў эфіры тэлеканала Беларусь 1, а таксама штодзённыя Дзённікі з эксклюзіўнымі кадрамі і інтэрв'ю. Дарэчы, на час фестывалю студыйную прапіску памяняе праграма Добрай раніцы, Беларусь, вядучыя будуць у эпіцэнтры падзей Віцебска (відэа).