Падчас "Славянскага базару" віцебская міліцыя пяройдзе ва ўзмоцнены варыянт службы.

6 июля 2015

Служба ў тры змены, патруляванне вуліц на скутарах, а ў дапамогу - мабільны відэакомплекс. Падчас "Славянскага базару" віцебская міліцыя пяройдзе ва ўзмоцнены варыянт службы. Сачыць за бяспекай праваахоўнікі будуць кругласутачна. Продаж спіртнога ў месцах масавых гулянняў і ў радыусе 500 метраў у дні музычнага свята забаронены. А падчас канцэртаў будуць арганізаваны тры зоны надгляду, якія адкрыюцца за дзве гадзіны да пачатку канцэртаў.

"Славянскі базар" стартуе ў Віцебску ўжо ў гэты чацвер - 9 ліпеня. Аднак шматлікія канцэрты пачнуцца і да афіцыйнага адкрыцця фестывалю.