Славянскі базар чакае афіцыйнае адкрыццё

10 июля 2013

24 гадзіны застаецца да пачатку ўрачыстай цырымоніі. Але ўжо зараз Віцебск лёгка можна назваць месцам яднання славянскіх культур. Гасцінны горад прымае тысячы гасцей, тыя ў адказ дораць сваю творчасць і дзеляцца эмоцыямі. Алена Ваенга адкрыла праграму канцэртных выступленняў. Спявачка распавяла і пра галоўную падзею ў жыцці - нараджэнне сына. Фестывальную эстафету ўжо прыняў Аляксандр Малінін, а літаральна праз гадзіну на сцэну амфітэатра выйдзе Крысціна Арбакайтэ.



Але сёння была яшчэ адна важная і асабліва хвалюючая для саміх удзельнікаў падзея - пра яе Аляксандр Свірскі. Сённяшні дзень стаў выпрабаваннем для самых маленькіх удзельнікаў фестывалю. Дзіцячы конкурс Віцебск-2013 сабраў больш як 20 зорачак з 18 краін свету. Прадстаўніцы Беларусі выступілі пад 18 і 20 нумарамі. Апалінарыя - ужо не пачатковец на эстрадзе. У творчай скарбонцы - мноства ўзнагарод. Як прызналася канкурсантка, на жараб'ёўцы хацела выцягнуць 5, яе шчаслівы нумар.


Конкурс працягнецца і заўтра. А для віцяблянаў галоўная падзея года ўжо пачалася. Віцебск жыве ў іншым рытме. На вачах ён ператвараецца ў цэнтр славянскай культуры. Акрамя некалькіх сотняў артыстаў, горад чакае і тысячы турыстаў. Асноўныя вуліцы паўночнай сталіцы ўжо занятыя гандлёвымі палаткамі і майстрамі народных рамёстваў. Гандлёвыя рады замерлі ў чаканні буры. Пік продажаў прыпадае на адкрыццё і закрыццё фестывалю.


Кірмаш народных рамёстваў - абавязковая частка Славянскага базара. Яўген тут ужо не першы год. 15 гадоў працы з глінай выліліся ў самыя мініяцюрныя керамічныя вырабы на тэрыторыі. З заўтрашняга дня на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу Залатое кальцо любы ахвотнік зможа дакрануцца да сакрэтаў ганчарства і кавальства, спасцігнуць асновы ручной лепкі і роспісу па сырой эмалі. Але сёння тут зацішша. І майстры, і наведвальнікі рыхтуюцца да гарачых дзянькоў. І ўжо заўтра на гэтай вулачцы, ды і ва ўсім горадзе будзе не праціснуцца. Жыхары і госці паўночнай сталіцы з нецярпеннем чакаюць заўтрашняга дня. 11 ліпеня ў 20:30 афіцыйна адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі базар у Віцебску. І гэты дзень прымусіць біцца сэрцы на працягу тыдня крыху хутчэй.