Славянскія краіны адзначаюць Дзень станаўлення свайго пісьменства і культуры

24 мая 2017

Сёння ўсе славянскія краіны адзначаюць Дзень станаўлення свайго пісьменства і культуры і ўслаўляюць роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. Грэчаскія манахі сталі родапачынальнікамі славянскай азбукі і вынаходцамі глаголіцы і кірыліцы. Таксама на славянскую мову яны пераклалі галоўныя хрысціянскія кнігі: Евангелле, Апостал і Псалтыр. У гонар святых Кірыла і Мяфодзія заснавана свята Дзень славянскага пісьменства і культуры. Яно адзначаецца з ХІХ стагоддзя!