Скульптурная кампазіцыя паводле твораў Аляксандра Пушкіна з'явілася ў Мінску

5 сентября 2018

Вучоны кот і Русалка, Лясун і Баба Яга. Казачная скульптурная кампазіцыя з'явілася ў Мінску. Яна была створана паводле твораў Аляксандра Пушкіна. А яе адкрыццё стала сапраўдным падарункам да Дня горада. Убачыць скульптуру можна на скрыжаванні вуліцы Адоеўскага і праспекта Пушкіна. Адзначым, што дагэтуль на праспекце не было ніводнага элемента, які б прысвячаўся знакамітаму класіку.

Уздоўж праспекта Пушкіна плануецца стварыць і некалькі кветнікаў. Таксама з'явяцца малыя архітэктурныя формы і велапаркоўкі.