Гэтымі хвілінамі праходзіць генеральны прагон конкурсу Песня для Еўрабачання. У студыі Белтэлерадыёкампаніі ідуць апошнія падрыхтоўкі. І ўжо ў 22 гадзіны пачнецца трансляцыя шоу. У прамым эфіры гледачы і журы вызначаць лепшую кампазіцыю. Сёлета за права прадстаўляць нашу краіну на дзіцячым Еўрабачанні, якое пройдзе 15 лістапада на востраве Мальта, спаборнічаюць 9 салістаў і 1 дуэт.
Юлія Левіна, фіналістка Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу Песня для Еўрабачання:
Я першы раз прымаю ўдзел у гэтым конкурсе. І мне проста цікава, як я змагу выстаяць на вялікай сцэне. Цікава, як ацэняць мой спеў журы, гледачы.
Антоній Канаплянік, фіналіст Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу Песня для Еўрабачання:
У ім бура эмоцый, вялізны настрой у гэтым конкурсе. І вялізнае проста спаборніцтва паміж сябрамі, усё гэта зачароўвае.
Ацаніць фінал сёння прыбыў у Белтэлерадыёкампанію прадстаўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза і піяр-менеджар дзіцячага Еўрабачання. Люк Фішэр зоймецца прасоўваннем нашага нацыянальнага адбору ў замежным медыя-прасторы. Нагадаем, сёлета ўпершыню прамую трансляцыю нашага конкурсу будуць весці не толькі тэлеканалы Беларусь 1 і спадарожнікавы Беларусь 24, але і афіцыйны сайт дзіцячага Еўрабачання.














