Памёр Алег Табакоў

12 марта 2018

Памёр савецкі і расійскі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно, народны артыст СССР Алег Табакоў. Яму было 82 гады. Апошнія некалькі месяцаў ён знаходзіўся ў бальніцы. Алег Табакоў - адзін з заснавальнікаў тэатра "Сучаснік", кіраўнік "Табакеркі" і Маскоўскага мастацкага тэатра імя Чэхава, рэктар Школы-студыі Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра з 1986 па 2000 гады.