Памёр вядомы расійскі сатырык Міхаіл Задорнаў

10 ноября 2017

Сумная навіна сёння прыйшла з Масквы - на сямідзесятым годзе жыцця памёр вядомы расійскі сатырык Міхаіл Задорнаў. Апошнія гады гумарыст змагаўся з анкалагічным захворваннем. Урачы паставілі несуцяшальны дыягназ - рак галаўнога мозгу. Сёлета Задорнаў перанёс цяжкую аперацыю і прайшоў курс хіміётэрапіі, аднак старанні медыкаў апынуліся дарэмнымі. Міхаіл Задорнаў - аўтар і вядучы гумарыстычных тэлеперадач - такіх, як "Аншлаг"і "Смехапанарама", акрамя таго, з'яўляецца аўтарам дзясяткаў кніг у жанры сатырычных аповядаў і нарысаў.