Сістэму галасавання на Еўрабачанні зменяць

24 сентября 2013

Сістэму галасавання самага папулярнага тэлевізійнага шоу Еўропы Еўрабачання зменяць з гэтага года. Новаўвядзенні датычацца ацэнак нацыянальных журы краін-удзельніц. Зараз судзейскі склад будуць аб'яўляць за тыдзень да правядзення першага паўфіналу. Раней імёны экспертаў не выдаваліся да фінальнага шоу. Пасля аб'яўлення пераможцы конкурсу будуць публікавацца і вынікі галасавання кожнага прадстаўніка нацыянальнага журы.

Аргкамітэт прапанаваў таксама ўдасканаліць судзейскі склад. У журы зараз могуць быць прафесіяналы музычнай індустрыі і прадстаўнікі шоу-бізнесу пры ўмове, што яны не ўваходзілі ў экспертную калегію мінулага і пазамінулага конкурсаў. Эксперты мяркуюць, што ўзмацненне жорсткасці правілаў можа ў далейшым спыніць якія-небудзь маніпуляцыі з галасаваннем.